Свежае лісце чорнай парэчкі, сабранае ў чэрвене-ліпені, спаласнуць халоднай вадой і туга паскладаць у шкляную тару (прыкладна на 1/3).
Затым заліць халоднай пракіпячонай вадой, дадаўшы на 1 літр вады 100 г цукру ці мёда, зверху прычыніць марляй і паставіць у цёплае памяшканне.
Шкляную тару варта браць з шырокім горлам для добрага доступу паветра. Праз 2-3 месяцы працадзіць, паставіць у халадзільнік для асвятлення на 2-3 дні, яшчэ раз адцадзіць.
Атрыманы бледна-зялёны празрысты воцат валодае канцэнтраваным пахам чорнай парэчкі і служыць для запраўкі салатаў, араматызацыі і падкіслення дамашніх нарыхтовак.
|