Яго вельмі лёгка прыгатаваць. Дадайце ў вінны воцат (у шкляной бутэльцы з герметычным вечкам) розныя араматычныя травы і натуральныя дадаткі.
Яны могуць быць цэлымі ці здробненымі. Пакіньце ўсё ў цёмным прахалодным месцы на 30 дзён у герметычна зачыненай бутэльцы, пасля чаго прафільтруйце воцат праз ільняную тканіну, наліце ў іншую бутлю і зачыніце коркам.
Каб атрымаць мацнейшы густ, воцат спачатку падаграваюць амаль да кіпення. Затым заліваюць ім травы (у шкляной бутэльцы). Астуджаюць, фільтруюць, разліваюць па бутэльках, дадаўшы галінку расліны.
|