- сухая гарчыца – 230 г
- соль – 8 г
- цукар – 50 г
- воцат вінны – 75 г
- карыца - 1 г
-гваздзіка - 1 г
- цыбуля-шалот – 100 г
- вада – 90 г.
Парашок гарчыцы прасейваюць праз сіта, заварваюць крутым кіпенем, змешваюць, каб атрымалася густое цеста.
Цеста заліваюць кіпенем і ставяць на 12- 18 гадзін у цёплае месца. Пасля гэтага кіпень з гарчыцы зліваюць, разводзяць цеста вінным воцатам, дадаюць соль, цукар, карыцу і гваздзічку.
Акрамя гэтага прыпускаюць на алеі цыбулю-шалот, праціраюць яе на сіце і ўводзяць у цеста гарчыцы; усю сумесь добра вымешваюць.
|