-5 сярэдніх апельсінаў
-2 грушы
-2 сярэдніх яблыка
-6 ст. л белавіннага воцату
-карэньчык імбіра ў 6 см
-1 г. л. солі
-1/4 ст. цёмных разынак
-цэдра і сок з адной цытрыны
Апельсіны памыць і пачысціць. З лупіны зрэзаць нажом белыя валокны. Вычышчаную лупіну парэзаць палосачкамі. Мякаць апельсіна ачысціць і кожную дольку разрэзаць на 2-3 часці.
Яблыкі і грушы пачысціць і парэзаць на кавалачкі таго ж памеру, што і апельсін. Пакласці цукар і воцат у рондаль з цяжкім дном і, награваючы на сярэднім агні, памешваць пакуль не растворыцца цукар.
Карэньчык імбіра пачысціць і нацерці на дробнай тарцы. Дадаць імбір і соль у рондаль і давесці да кіпення.
Умяшаць парэзаную садавіну апельсінавую лупіну. Накрыць вечкам і хай паволі булькае з паўгадзіны.
Умяшаць разынкі, цэдру і сок цытрыны. Пагатаваць яшчэ 10 хвілін, пасля чаго вечка зняць, дадаць агонь і даць выкіпець вадкасці амаль што цалкам.
* Калі вы выкарыстоўваеце мяккія яблыкі і грушы, то вечкам накрываць не трэба і, мабыць, неабходна паменшыць час варкі.
|