-250 г парашка белай гарчыцы,
-250 г парашка цёмнай гарчыцы,
-750 мл белага віннага воцату,
-сок 2 цытрын,
-1 ст. лыжка солі,
-1,5 ст. лыжкі пасечанага лісця эстрагону,
-1 г. лыжка молатага чорнага перцу,
-0,25 г. лыжкі молатай карыцы,
-0,25 г. лыжкі молатай гваздзікі,
-1 дробка нацёртага мушкатовага арэха,
-3 ст. вадкага кветкавага мёда,
-1-2 зубка часныку (расцёртага),
-5 цыбулінак цыбулі-шалота
-ці 3 маленькія цыбуліны рэпчатай цыбулі (вельмі дробна парэзанай),
-0,5 ст. лыжкі нацёртага хрэна.
Парашок абодвух гатункаў гарчыцы порцыямі перамяшаць у шкляной салатніцы з воцатам і цытрынавым сокам і пакінуць на 7 гадзін пры цёплай тэмпературы.
Соль, эстрагон, перац, карыцу, гваздзічку, мушкатовы арэх, мёд, часнык, цыбулі і хрэн дадаць да гарчыцы і перамяшаць.
Гарчыцу пафасаваць у сухія чыстыя шкляныя слоічкі. Добра закаркаваць і паставіць на 2 тыдні ў халоднае месца, настойвацца. |