- гарчычны парашок - 5 ст.л.
- цукар - 1 ст.л.
- 3%-вы воцат - 1 г.л.
- раслінны алей - 1 дзес.л.
- соль - па густу
Сухую гарчыцу развесці кіпенем да кансістэнцыі кашы, дадаць цукар, соль на кончыку нажа, воцат і раслінны алей.
Змяшаць, накрыць вечкам, паставіць у цеплыню на ноч. Раніцай гарчыца гатовая.
|