-150 мл белага віннага воцату,
-250 мл белага сухога віна ці сідра,
-1 ст. лыжка цукру,
-1 ст. лыжка здробненага свежага эстрагону,
-1 г. лыжка солі,
-100 г парашка жоўтай гарчыцы,
-1 ст. лыжка зерняў жоўтай гарчыцы.
Давесці да кіпення воцат, віно і цукар. Дадаць эстрагон, соль, парашок і зерне гарчыцы.
Усё мешаць 5 хвілін, потым выкласці ў падрыхтаваныя стэрыльныя слоікі і адразу ж закаркаваць. Ужываць праз некалькі дзён.
|