- гарчычны парашок – 100 г
- вада - 3/4 шклянкі
- цукар - 1 ст.л.
- соль - 1 г.л.
- 9%-вы яблычны воцат - 90-100 г
- алей - 1 ст.л.
- лаўровы ліст
-карыца - па густу.
Ваду паставіць на слабы агонь, дадаць цукар, соль, карыцу, лаўровы ліст. Варыць, пакуль не растворацца соль і цукар.
Астудзіць, дадаць воцат. Да гарчычнага парашка ўліць палову атрыманага адвара. Уліваць, змешваць і расціраць лепш часткамі, а не адразу.
Перамяшаць, расцерці ўсе камякі, накрыць і пакінуць прыкладна на суткі. Пасля гэтага даліць другую палову адвара, дадаць алей, перамяшаць, накрыць і пакінуць даспяваць яшчэ на суткі.
|