-2 яечкі, адвараных укрутую
-2 марынаваных агурочка з гарчыцай
-2 марынаваных агурочка з кропам
-2 кансерваваных салодкіх перчыка
-1 г. л. каперсаў
-2-3 ст. л. кансерваваных кактэйльных цыбулін
-1 гатовы соус пікалілі
-буйна-молаты чорны перчык
Дробненька пакрышыць яечкі. Парэзаць агурочкі, перцы, каперсы і цыбульку. Злучыць усё, заправіць перцам.
Асабліва добры з усімі мяснымі фандзю, асабліва з тымі, што рыхтуюцца ў гарачым маслі.
|