-1 л сталовага воцату
-100 г эстрагону, салеры ці кропу
-1 антонаўскі яблык
-лісце чорнай парэчкі, ліпавыя кветкі ці лаўровы ліст
Парэзаць яблык кавалачкамі, заліць яго сталовым воцатам, дадаць абраную траву, шчыльна зачыніць посуд з воцатам і даць настаяцца 2 тыдні.
Працадзіць араматызаваны воцат праз марлю. Такі воцат можна выкарыстоўваць для запраўкі салатаў, для падрыхтоўкі дамашняга маянэза, для марынавання мяса, птушкі ці рыбы.
|