-яблыкі – 800 г
-вада – 1 л
-мёд – 100 г
-ці цукар – 100 г
-дрожджы – 10 г
-ці хлеб жытні – 20 г
Яблыкі мыюць, выдаляюць пашкоджаныя часткі, шаруюць на буйнай тарцы. Сырую яблычную кашыцу кладуць у шкляную пасудзіну і разводзяць цёплай кіпячонай вадой (на 800 г яблычнай кашыцы 1 л вады).
На кожны літр сумесі дадаюць па 100 г мёда ці цукру, а для паскарэння закісання - па 10 г дрожджаў ці 20 г сухога ржанога хлеба. Першыя 10 дзён пасудзіну з гэтай сумессю захоўваюць адкрытай пры тэмпературы 20-30 °С, 2-3 разы ў дзень змешваючы яблычную кашыцу драўлянай лыжкай.
Потым масу перакладаюць у марлевы мяшэчак і адціскаюць. Сок працэджваюць праз марлю і зліваюць у пасудзіну з шырокім горлам, зачыняюць марляй, завязваюць і ставяць у цёплае месца для дабражвання на 40-60 дзён.
Калі закісанне скончыцца, воцат фільтруюць, разліваюць у падрыхтаваныя бутэлькі, шчыльна закаркоўваюць коркамі і захоўваюць у халадзільніку пры тэмпературы 6-8 °С.
|