Ўзяць чыстае, добра саспелае насенне канопляў,
без прымешкі насення пустазелляў, вымыць, абсушыць
і абсмажыць на патэльні ці ў чыгунку, пакуль не пачнуць патрэскваць.
Гарачымі расцерці ў парашок
ці давесці да мяккай алеістай масы – канапляны алей.
(Прапусціць праз мясасечку 5 ці 6 раз ці праз кухонны электракамбайн.)
Дадаць соль па густу.
Выкласці ў місачку, здушыць і выраўнаваць.
Алей павінен быць зялёна-карычневым, з прыемным густам і пахам.
Калі насенне перасмажыць,
то канапляны алей атрымаецца горкім і цёмнага колеру.
Пры доўгім захоўванні тлушчы акісляюцца
і прадукт становіцца горкім.
|