-5 кг памідораў
- 1 шклянка здробненай цыбулі,
-160-200 г цукру,
-30 г солі,
-1 шклянка 9%-вага воцату,
-1 г. лыжка чорнага перцу,
-1 г. лыжка гваздзічкі,
-1 г. лыжка гарчычнага насення,
-кавалачак карыцы,
-1/2 г. лыжкі насення салеры.
Памідоры, нарэзаныя долькамі, разам са здробненай цыбуляй распарыць у рондалі пад вечкам. Працерці праз сіта. Атрыманы сок уварыць напалову. Рэзкія затаўкі пакласці ў марлевы мяшочак і апусціць у кіпячую масу. Дадаць соль, цукар, воцат і варыць яшчэ 5-7 хвілін, пасля чаго рэзкія затаўкі выняць, а гатовы кетчуп разліць у бутэлькі і закаркаваць.
|