-абрыкосы - 500 г
-яблыкі -1 кг
-цыбуля - 500 г
-часнык - 2 зубчыкі
-соль -1 г. лыжка
-цукар - 700 г
-імбір (неабавязкова) - 1 г. лыжка
-перац чорны молаты - 1 г. лыжка
-воцат вінны 5%-вага - 0.7 л
Абрыкосы і яблыкі ачысціце ад скуркі, выдаліце костачкі, дробна нарэжце. Дробна пасечыце цыбулю. Часнык прапусціце праз ціскалку. Усе кампаненты, увесь час памешваючы, праварыце на слабым агні да загусцення. Раскладзіце ў слоікі гарачым, закатайце. Не стэрылізуйце.
|