-5 кг памідораў,
-1 шкл. здробненай цыбулі,
-1 шкл. цукру,
-1 шкл. 9%-вага воцату,
-1 ст.л. солі,
-1 г.л. чорнага перцу,
-1 г.л. гваздзічкі,
-1 г.л. гарчычнага насення,
-кавалачак карыцы,
-0,5 г.л. насення салеры.
Нарэзаныя долькамі памідоры разам са здробненай цыбуляй патушыць у рондальчыку пад вечкам. Затым працерці праз сіта. Атрыманы сок уварыць напалову. Рэзкія затаўкі пакласці ў марлевы мяшочак і апусціць у кіпячую масу. Дадаць соль, цукар, воцат і варыць яшчэ 5-7 хвілін. Рэзкія затаўкі выняць, а гатовы кетчуп разліць у бутэлькі і закаркаваць.
|