-100 г сухіх абрыкосаў,
-500 г мясістых памідораў,
-1 маленькі струк вострага перцу "Чылі",
-1 цыбуліна,
-50 г сухіх памідораў,
-100 мл віннага воцату,
-1,5 г. лыжкі солі,
-0,5 г. лыжкі молатага пімента,
-1 г. лыжка экстракта тамарындзе (з азіяцкай крамы),
-100 г трысняговага цукру.
Абрыкосы разрэзаць на 4 часці. Памідоры бланшаваць 1 хвіліну ў кіпячай вадзе, зняць скурку і парэзаць на кавалачкі. Перац "Чылі" разрэзаць па даўжыні, выняць зерні. Цыбулю ачысціць. Востры перац і цыбулю пасекчы на часткі. Сухія памідоры дробна здрабніць. Падрыхтаваныя кампаненты разам з воцатам, соллю, піментам, экстрактам тамарындзе і цукрам перамяшаць у рондалі і закіпяціць. На сярэднім агні пры бесперапынным памешванні варыць да загусцення. Кетчуп разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі . закатаць, перавярнуць дагары дном.
|