-250 г цыбулі,
-3 ст. лыжкі аліўкавага алею,
-1 кг спелых абрыкосаў,
-175 г трысняговага цукру,
-150 мл яблычнага віна,
-100 мл яблычнага воцату,
-1 цытрына,
-1 поўная г. лыжка солі,
-2 струка вострага перцу,
-1 корань імбіра,
-1 ст. лыжка куркумы,
-1 г. лыжка каляндры,
-перац.
Цыбулю ачысціць, парэзаць і патушыць у аліўкавым алеі. Абрыкосы разрэзаць напалову, выняць костачкі, парэзаць, дадаць да цыбулі і трохі патушыць. У канцы дадаць цукар і растварыць да стану карамелі. Перамяшаць з яблычным віном і сокам. Дадаць усе пакінутыя кампаненты і на малым агні варыць да утварэння пюрэ, памешваючы, каб кетчуп не папрыгараў. Гарачы кетчуп разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі, напоўніўшы да самых краёў, закатаць, перавярнуць дагары дном.
|