-1 слоічак (750 мл) ягад агрэсту,
-100 г чырвонай цыбулі-шалот,
-1 чырвоны струк вострага перцу "Чылі",
-1 пучок свежай перачнай мяты,
-150 мл белага віннага воцату,
-150 г карычневага цукру,
-1 ст. лыжка зерняў гарчыцы,
-5 зерняў пімента.
Струк перцу разрэзаць у даўжыню, выняць зерні, вымыць і парэзаць на кольцы. Мяту вымыць, абсушыць і парэзаць на палоскі. Агрэст, цыбулю, перац і мяту пакласці ў рондаль разам з воцатам, цукрам, гарчыцай і піментам, закіпяціць і варыць 30 хвілін, да утварэння пюрэ. Кетчуп разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі, напоўніўшы да самых краёў, закатаць, перавярнуць дагары дном.
|