-2 кг айвы,
-2 апельсіна,
-1 цытрына,
-6-8 ст. лыжак белага віннага воцату,
-200 г цукру,
-4 г. лыжкі парашка гарчыцы.
Айву ачысціць і парэзаць на часткі. Выразаць насенныя гнёзды, здрабніць на кавалачкі. З цытрыны і апельсінаў зняць скурку, адціснуць сок. Кавалачкі айвы, нацёртую цэдру цытрыны і апельсінаў, цытрынавы і апельсінавы сокі, воцат, цукар і парашок гарчыцы пакласці ў рондаль і старанна перамяшаць. Затым, памешваючы, закіпяціць і варыць 45 хвілін, да утварэння пюрэ. Гарачы кетчуп разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі, напоўніўшы да краёў, закатаць і перавярнуць дагары дном.
|