-1 кг айвы,
-300 г цыбулі,
- 500 г груш,
-1 хімічна неапрацаваная лімета,
-20 г кораня імбіра,
-1 г. лыжка солі,
-400 мл чырвонага віннага воцату,
-100 г разынак,
-1 дробка кайенскага перцу,
-1 дробка карыцы,
-ледзь-ледзь нацёртага мушкатавага арэха,
-1 г. лыжка соуса “Табаско”,
-650 г карычневага цукру.
Айву ачысціць і разрэзаць на 4 часці. Цыбулю ачысціць. Грушы ачысціць і выняць зерні. Усё парэзаць слупкамі. Лімету парэзаць на кавалачкі. Імбір ачысціць і нацерці на тарцы. Айву, цыбулю, грушы, лімету і імбір разам з соллю, чырвоным вінным воцатам, разынкамі, перцам, карыцай, мушкатовым арэхам і “Табаско” варыць 120 хвілін. Затым дадаць карычневы цукар і варыць яшчэ 30 хвілін, бесперапынна памешваючы. Гарачы кетчуп разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі, напоўніўшы да самых краёў, закатаць. Перавярнуць дагары дном.
|