-памідоры - 5 кг
-цыбуля здробненая - 1 шклянка
-цукар - 160-200 г
-соль - 30 г
-воцат 9 %-вы - 1 шклянка
-перац чорны -1 г. л.
-гваздзічка -1 г. л.
-гарчыца насенне -1 г. л.
-карыца - 1 кавалачак
-салера насенне - 0.5 г. лыжкі
Памідоры нарэзаць долькамі і разам са здробненай цыбуляй распарыць пад вечкам. Працерці праз сіта. Атрыманы сок уварыць напалову. Рэзкія затаўкі пакласці ў мяшочак з марлі і апусціць у кіпячую масу. Дадаць соль, цукар, воцат і варыць яшчэ 5-7 хвілін, пасля чаго рэзкія затаўкі выняць, а гатовы кетчуп разліць у бутэлькі і адразу ж закаркаваць.
|