-1 кг груш,
-300 г цыбулі,
-2 зубка часныку,
-150 г вяленых сліў,
-125 мл белага віннага воцату,
-125 мл цытрынавага соку,
-2 г. лыжкі молатай каляндры,
-2 г. лыжкі перцу,
-1 ст. лыжка імбіра,
-2 ст. лыжкі солі,
-300 г цукру для жэле 2:1.
Грушы вымыць, ачысціць, выняць насенныя гнёзды і парэзаць на маленькія кавалачкі. Цыбулю і часнык ачысціць і пасекчы. Слівы парэзаць на кавалачкі. Усе кампаненты разам з воцатам, цытрынавым сокам і рэзкімі затаўкамі на ўмераным агні варыць 40 хвілін пры сталым памешванні. Дадаць цукар, яшчэ раз пры моцным кіпенні варыць 3 хвіліны. Кетчуп разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі, напоўніўшы да самых краёў, закатаць і перавярнуць дагары дном.
|