-4 цыбуліны,
-4 зубчыка часныку,
-250 мл алею,
-1 пучок змяшанай зеляніны,
-10 зерняў перцу,
-10 зерняў каляндры,
-250 мл воцату з травамі,
-4 свежых катаха кукурузы,
-1 кг спелых памідораў,
-75 г цукру,
-соль.
Цыбулю і часнык ачысціць, пасекчы і падсмажыць у алеі. Травы вымыць і пасекчы. Зерне перцу і каляндры расцерці і разам з травамі дадаць да цыбулі. Дадаць воцат і ўсё разам варыць, накрытым, 30 хвілін, затым працерці скрозь сіта. Кукурузныя катахі вымыць і вострым нажом абраць зерні. У памідораў зняць скурку, разрэзаць на 4 часці, пасекчы і разам з кукурузнымі зернямі і пакінутым алеем, дадаць у рэзкі марынад і 20 хвілін варыць. За 5 хвілін да канчатка дадаць цукар і соль. Гарачы кетчуп пафасаваць у гарачыя стэрыльныя слоікі, напаўняючы да самых краёў, закатаць і перавярнуць дагары дном.
|