-2 шт. манга (500 г),
-1 ст. лыжка цытрынавага соку,
-1 цыбуліна,
-4 зубка часныку,
-30 г свежага імбіра,
-1 сцябло цытрынавай травы,
- 2 свежых чырвоных струка вострага перцу "Чылі",
-150 г цукру,
-1 г. лыжка зерняў перцу,
-1 г. лыжка зерняў пімента,
-1 г. лыжка зерняў каляндры,
-буйная соль,
-1,5 ст. лыжкі воцатнай эсэнцыі.
Падрыхтаваць слоікі. Манга ачысціць. З мякаці манга выняць костачкі, парэзаць на кавалачкі ці тоненькія слупкі. Цыбулю, часнык і імбір ачысціць і здрабніць. Цытрынавую траву вымыць, вонкавае лісце абрэзаць, адрэзаць карані і парэзаць на кавалачкі, сцябло пасячы. Востры перац вымыць, ачысціць і хораша нарэзаць. Цукар з 1 ст. лыжкай вады падагрэць у рондалі, да бурлення цукру. Цыбулю, часнык, імбір, цытрынавую траву і востры перац дадаць да цукру і на слабым агні тушыць 5 хвілін. Гародніну з соллю па магчымасці растаўчы. Дадаць воцатную эсэнцыю і перамяшаць. Гарачы кетчуп разліць у слоікі і добра закаркаваць. Захоўваць у халодным месцы.
|