-2 кг недаспелых, вычышчаных і парэзаных на кавалачкі 2,5 см пладоў манга,
-2 хімічна неапрацаваных ліметы ці цытрыны, парэзаных на тоненькія кружочкі,
-3-4 свежых чырвоных струка перцу "Чылі", вычышчаных ад зерняў і парэзаных кавалачкі,
-750 мл белага віннага воцату,
-500 г мяккага светлакарычневага цукру,
-1 ст. лыжка солі,
-1 ст. лыжка скрыначак зялёнага кардамону,
-1 г. лыжка крэйц куммеля,
-1 г. лыжка парашка перцу "Чылі",
-0,5 г. лыжкі шматкоў шафрана ці 1 г. лыжка куркумы.
Манга, ліметы ці цытрыны і перац "Чылі" разам з воцатам пакласці ў рондаль і варыць на слабым агні 10-15 хвілін, пакуль манга не стане мяккім. Дадаць цукар і соль і мешаць да поўнага растварэння. Затым кетчуп варыць 50-60 хвілін, пакуль не ўтворыцца аднастайная густая маса. Кардамон і крэйц куммель перамалоць у кавамолцы. Разам з парашком перцу "Чылі" дадаць у кетчуп. Шматкі шафрана размачыць у гарачай вадзе і дадаць у кетчуп (можна замяніць куркумой). Усё добра перамяшаць, разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі. закатаць і настойваць не меней 1 месяца.
|