-памідоры - 5 кг
-цыбуля здробненая - 1 шклянка
-цукар - 160-200 г
-соль - 30 г
-воцат 9% - 1 шклянка
-чорны перац - 1 г. л,
-гваздзіка - 1 г. л,
-гарчычнае насенне - 1 г. л
-семена салеры - 1/2 г. л
Памідоры нарэзаць долькамі і разам са здробненай цыбуляй распарыць пад вечкам. Працерці праз сіта. Атрыманы сок уварыць напалову. Рэзкія затаўкі пакласці ў мяшэчак з марлі і апусціць у кіпячую масу. Дадаць соль, цукар, воцат і варыць яшчэ 5-7 хвілін, пасля чаго рэзкія затаўкі выняць, а гатовы кетчуп разліць у слоікі і адразу ж закаркаваць.
|