-500 грам трускаўкі
-75 грам таматавай пасты
-50 мл фруктовага воцату (можна з малінавым воцатам)
-0,5 г. л. солі
-молаты чорны перац
-125 грам цукру з пекцінам 2:1
1. Трускаўку прамыць, абсушыць, прыбраць лісточкі, пюрыраваць. Змяшаць у рондалі ўсе кампаненты. Увесь час памешваючы, даць закіпець, зменшыць агонь, варыць памешваючы 4-5 хвілін.
2. Паспрабаваць, пры неабходнасці дадаць яшчэ солі і перцу.
3. Запоўніць кетчупам падрыхтаваныя слоічкі ці бутэлькі, зачыніць закручваючыміся вечкамі, перавярнуць. Даць астыць. Захоўваць кетчуп у халадзільніку.
|