- 750 г зялёных памідораў,
-500 г яблыкаў,
-250 г цыбулі, парэзанай,
-1 ст. лыжка солі,
-125 г разынак,
-500 г мяккага светла карычневага ці белага цукру,
-250 мл яблычнага воцату,
-нацёртая цэдра і сок 2 вялікіх хімічна неапрацаваных цытрын,
-2 ст. лыжкі зерняў чорнай ці жоўтай гарчыцы,
-2-3 свежых чырвоных струка перцу "Чылі", вычышчаных ад насення і пасечаных,
-1 ст. лыжка зерняў каляндры,
-2 г. лыжкі зерняў чорнага перцу,
- 2 г. лыжкі зерняў пімента,
-1 г. лыжка бутонаў гваздзікі,
-2 раздушаных палачкі карыцы.
У памідораў зняць скурку, парэзаць на кавалачкі. Яблыкі ачысціць, выразаць насенныя гнёзды і парэзаць на кавалачкі. Абіркі і насенныя гнёзды пакласці ў мяшочак для рэзкіх затавак. Памідоры, яблыкі, цыбулю і соль пакласці ў рондаль, павольна закіпяціць і варыць на ціхім агні 20 хвілін. Разынкі, цукар, воцат, цытрынавую цэдру і сок разам з мяшочкам рэзкіх затавак пакласці ў рондаль. Размяшаць, пакуль не растворыцца цукар, і варыць 30 хвілін на ціхім агні, да утварэння аднастайнай масы пакуль кетчуп не стане густым. Дадаць зерні гарчыцы, перац "Чылі". Разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі, закатаць і настойваць не меней 1 месяца.
|