-200 мл яблычнага воцату
-200 г трускаўкі
-1 ст. л цукру/можна больш/
Трускаўку памыць, пачысціць і прасушыць. Нарэзаць кавалачкамі і заліць яблычным воцатам з разведзеным у ім цукрам.паставіць на 2 дні ў прахалоднае цёмнае месца.
Працадзіць і пераліць у пасудзіну, якая зачыняецца. Захоўваць у прахалодным цёмным месцы. Выкарыстоўваць пры марынаванні мяса і ў якасці запраўкі для гароднінных салат.
|