-300 мл яблычнага воцату;
-сталовая лыжка цукру, можна дзве;
-300 г трускаўкі
1. Трускаўку добра вымыць, ачысціць і разрэзаць напалову/на чвэртачкі.
2. Заліць воцатам і пакінуць "марынавацца" пры пакаёвай тэмпературы на пару гадзін у шкляным/керамічным посуду.
3. Перасыпаць трускаўку і пераліць воцат у рондаль, дадаць лыжку ці дзве цукру. Давесці да кіпення.
4. Зменшыць агонь і хвілін 10 варыць на павольным агні.
5. Працадзіць праз дробнае сіта і разліць у чыстыя бутэлькі. Астудзіць.
|