-1/2 ст. воцату
-50 г цукру
-1/2 ст. л. солі
-500 г кукурузы (можна марожаную)
-1 зялёны перац
-1 чырвоны перац
-1 сярэдняя цыбуліна
-2 хвосціка салеры
-1/2 ст. л. сухой гарчыцы
-1/2 г. л. насення салеры
-1/2 г. л куркумы
-2 ст. л вады
Перцы, цыбулю і салеру парэзаць кубікамі. У рондалі змяшаць воцат, ваду, цукар і соль.
Давесці да кіпення. Калі кукурузу бярэце марожаную, то папярэдне трэба размарозіць яе і даць сцячы лішняй вадкасці.
У кіпячую сумесь у рондалі пакласці кукурузу, перцы, цыбулю і салеру. Памешваючы, дачакацца, калі воцатная сумесь зноў закіпіць.
Дадаць сухую гарчыцу, насенне салеры і куркуму. Часта памешваючы, кіпяціць 5 хвілін. Рэліш гатовы! Выдатна падыходзіць да любога мяса.
|