Парэжце на дробныя кавалачкі 5-6 лаўровых лістоў.
Здрабніце 1 зубчык часныку.
Уліце ў бутлю з герметычным вечкам 1 шклянку аліўкавага алею,
дадайце лаўровае лісце і часнык,
а таксама некалькі гарошын чорнага перцу
і 2 ягады ядлоўца.
Узбоўтайце, зачыніце вечкам.
Пакіньце "адпачыць" на 4-5 дзён,
пасля чаго прафільтруйце алей праз льняную тканіну,
наліце ў іншую бутлю і зачыніце коркам.
Выкарыстоўваюць для запраўкі мясных салатаў.
|