- 3 л фруктовага воцату,
-125 г свежых кветак ліпы,
-120 г пчалінага мёда,
-цэдра 2 хімічна неапрацаваных цытрын.
Фруктовы воцат закіпяціць, заліць кветкі ліпы, дадаць і размяшаць мёд. Затым дадаць цытрынавую цэдру, усё закаркаваць і паставіць на 3 тыдні.
Затым працадзіць праз сіта, разліць у бутэлькі, закаркаваць і паставіць на захоўванне ў прахалоднае месца.
|