У цёплую сонечную раніцу сабраць верхавіны і лісце любісты. Паскладаць у шкляны слоік, злёгку ўшчыльніць, заліць воцатам, закаркаваць і трымаць каля тыдня на сонечным месцы.
Вытрыманыя ў воцаце лісце і пабегі здрабніць па меры патрэбы і дадаць да салатаў і верашчакаў. Воцат жа настойваць з новай порцыяй травы ці ўжыць для заправы страў.
Воцат пасля настойвання на сонцы можна паставіць у халоднае месца і ўжыць узімку. Сідровы воцат можна замяніць воцатам з белага віна. |