-свініна - 2 кг,
-цыбуля вялікая - 3 шт,
-цытрына - 1/2 шт
Цытрыну выціснуць у шклянку, затым амаль да паловы шклянкі даліць вадой. У эмаляваны посуд пакласці пласт мяса, пасыпаць соллю, перцам і цёртым мушкатавым арэхам, можна дабавіць і іншыя спецыі - па шчапотцы.
Далей пасыпаць мяса пластом цыбулі, парэзанай кольцамі, і паліць лыжкай разведзенага соку.
Ізноў пакласці пласт мяса. І так працягваць, пакуль не скончыцца мяса. Зачыніць рондаль вечкам і паставіць на ноч у халадзільнік.
|