Што трэба для марынаду на 5 порцый = 1 кг бараніны:
-чырвонае сухое віно - 1 шклянка
-воцат вінны - 0,5 шклянкі
-невялікія цыбуліны - 2 шт
-алей - 3 ст. л
-цім’ян - 1 г. л
-чорны перац - 1 г. л
-размарын - 1 г. л
Што трэба для соусу:
-cярэднія цыбуліны - 5 шт
-чырвоны перац - 2 г. л
-соль - на свой густ
-цытрына - 2 шт
-зіра - 1 г. л
-белае сухое віно - 1 шклянка
-зялёная пятрушка - 2 ст. л
1а. Цыбулю пачысціць, буйна парэзаць і перакласці ў міску. Туды ж уліць алей, чырвонае віно, воцат, дадаць размарын, цім’ян і перац - добра перамяшаць. Паскладаць у марынад кавалкі бараніны, марынаваць не меней 6 гадзін.
Рыхтуем соус:
1б. Пачысціць і дробна нарэзаць 5 цыбулін, перасыпаць у міску і дадаць да яе зіру, соль і чырвоны перац. На 10 хвілін зачыніць вечкам, каб настаяўся. Растаўчы песцікам да кашападобнага стану.
1в. Пацерці на дробнай тарцы цэдру дзвюх цытрын, а самі цытрыны адціснуць на сок. Выліць сок у патэльню, разагрэць, дадаць у сок цэдру і рыхтаваць 5 хвілін. Уліць у патэльню белае віно, размяшаць і зняць з пліты. Атрыманы соус выліць у цыбулю, перамяшаць.
1г. Дадаць у соус дробна нарэзаную пятрушку. Гэты соус можна выкарыстоўваць не толькі для шашлыкоў з бараніны, ён выдатна падыдзе да любога мяса.
|