Інгрэдыенты для марынаду на 5 порцый = 1 кг ялавічыны:
-сухое белае віно - 1 ст. л
-гарчыца (гатовая) -3 ст. л
-цэдра 1 цытрыны
-сок 1 цытрыны
-белы молаты перац - 1 г. л
Інгрэдыенты для бананавага соусу:
-бананы - 2 шт
-молаты кары - 1/4 г. л
-мёд - 1 г. л
-маленькі апельсін - 1 шт
-смятана - 1 шклянка
-здробненая зеляніна 1 ст. л
-цытрына - 1/4
-гарчыца - 1 г. л
-перац
-соль - на свой густ
2а. У адной місцы змяшайце гарчыцу, белае віно, цытрынавы сок і дробна нацёртую цэдру, паперчыце і добранька змяшайце ўсе інгрэдыенты. Нарэзаныя на шашлык кавалкі ялавічыны перамяшайце з марынадам. Марынаваць не меней 6 гадзін.
Рыхтуем бананавы соус:
2б. Вычышчаныя бананы здушыць у пюрэ. Дадаць да іх гарбатную лыжку мёда і дробку кары, размяшаць.
2в. Дробна насячы зеляніну. Выдушыць сок з апельсіна і цытрыны, дадаць да яго гарбатную лыжку гатовай гарчыцы і зеляніну. Усё перамяшаць і даць настаяцца 1 гадзіну.
2г. Дадаць у бананавы соус шклянку смятаны, соль і перац. На падрыхтоўку соусу і марынаду трэба 50 хвілін. |