-чырвонае віно - 1 літр
-вада - 1 літр
-воцат - 1 шклянка
-соль - па густу
-морква - 1 штука
-салера - 1/2 кораня
-часнык - 2-3 галоўкі
-лаўровы ліст - 2 штукі
-перац чорны духмяны - 10-15 гарошын
Ачысціць і дробна нарэзаць карэнні. Заліць віном, вадой, воцатам. Дадаць соль і заправы для водару (акрамя часныку).
Варыць на слабым агні 10-15 хвілін. Зняць з агню, дадаць дробна нарэзаны часнык. Астудзіць. Мяса заліваць толькі халодным марынадам. |