-350 г морквы,
-50 г пятрушкі ці салеры,
-250 г цыбулі рэпчатай ці парэі,
-300 г тамат-пюрэ,
-300 г булёна,
-100 г алею сланечнікавага,
-300 г воцату 3%-вага,
-35 г цукру,
-1 г перцу гарошкам,
-1 г лаўровага ліста,
-1 г гваздзічкі,
-1 г карыцы
Карэнні нарэзаць саломкай, тонкімі кружочкамі, а цыбулю - кольцамі ці паўколамі. Усё гэта спасераваць на сланечнікавым алеі, дадаць тамат-пюрэ і працягваць пасероўку 10-15 хвілін.
Затым уліць воцат, рыбны булён, пакласці соль, цукар, лаўровы ліст, перац гарошкам, гваздзіічку, карыцу і кіпяціць 15-20 хвілін.
Гатовы соус-марынад з гародніны з таматам астудзіць. Падаецца да халоднай, смажанай і варанай рыбы. |