-сталовы воцат (моцны) - 1 шклянка
-вада - 2 шклянкі
-пятрушка - 1 корань
-салера - 1 корань
-морква - 1 корань
-цыбуля рэпчатая - 1 цыбуліна
-перац чорны духмяны - 12 зерняў
-лаўровы ліст - 6 штук
-гваздзічка - 6 бутонаў
-кардамон - 3 капсулкі
-часнык - 1/2 галоўкі
1. Дробна нарэзаць карэнні і цыбулю, змяшаць з рэзкімі затаўкамі (акрамя часныку), заліць воцатам, вадой, закіпяціць.
2. Зняць з агню, ўсыпаць дробна нарэзаны часнык.
3. Заліць гарачым марынадам мяса буйных старых жывёл ці дзічыны.
4. Для маладога мяса выкарыстоўваць халодны марынад. |