Размалоць 250 г адваранага судака, траскі
ці рыбы-капітана, вычышчаных ад костак і скуры,
дадаць 100 г сыра, пасаліць, ледзь-ледзь паперчыць чорным перцам
і старанна перамяшаць з 200 г свежага сметанкавага масла.
Падаваць адразу да стала ці заліць алеем і захоўваць у халадзільніку.
|