200 г паляндвіцы слабасалёнага селядца прапусціць праз мясасечку, працерці праз сіта і старанна змяшаць з 200 г свежага сметанкавага масла. Масла ўжываецца адразу да стала, але можна яго пакласці ў стэрыльны слоік (укладваць так, каб не было пустэч паміж маслам, г. зн. паветра) і заліць алеем, пластом у 2 см.
|