Пакладзіце кавалачак духмянага масла на ўжо гатовы гамбургер, стэйк, рыбу ці курыцу - і ўсё.
Масла растопіцца/расплавіцца і надасць выдатны густ страве. Ніякі соус не патрэбен.
Таксама такое масла можна дадаваць да гародніны, супоў, нашмароўваць на хлеб, тостэры, крэкеры.
А вараная ці запечаная бульбачка з гэтым маслам будзе вельмі смачнай!
Баланс сыра і масла вы можаце рэгуляваць на свой густ.
Ды і блакітны сыр можна пры неабходнасці замяніць на які-небудзь іншы.
Толькі калі сыр не востры, рэзкі, лепш дадаць, напрыклад, пятрушку.
-100 г размякчанага сметанкавага масла
-100 г блакітнага сыра
-1 маленькі зубчык часныку (не абавязкова)
-чорны молаты перац (не абавязкова)
-дробка кайенскага перцу (не абавязкова)
Змяшаць усе інгрэдыенты ў блендэры.
Можна выкарыстоўваць міксер,
у гэтым выпадку часнык прапусціць праз прэс.
Выкласці сумесь на харчовую плёнку ці паперу для выпечкі,
зрабіць каўбаску і змясціць у маразілку астуджацца.
ПАРАДА:
Такое масла выдатна захоўваецца ў маразілцы некалькі месяцаў.
Загарніце масла ў паперу для выпечкі, затым змесціце ў пакет для замарозкі і захоўвайце ў маразілцы.
Можна перад замарожваннем нарэзаць масла на порцыі.
У гэтым рэцэпце можна выкарыстоўваць блакітны сыр не дарагіх гатункаў.
|