-150 г масла,
-150 г брынзы ці тварагу,
-2 гарбатныя лыжкі гарчыцы,
-пякучага чырвонага перцу на кончыку нажа,
-гарбатную лыжку молатага сухога салодкага перцу
-ці здробнены струк салодкага балгарскага перцу чырвоных таўстасценных гатункаў,
-соль па густу.
Брынзу ці сухі тварог здрабніць і расцерці з маслам.
Дадаць гарчыцу, соль, пякучы і салодкі чырвоны молаты перац.
Можна дадаць лыжку таматавага соусу "Краснадарскі"
і зубчык часныку.
Масу ўзбіць да крэмападобнага стану.
|