-1,5 кубкі лісцяў свежай мяты, некалькі галінак для ўпрыгожвання.
-3 кубкі маліны, перабраць
-2 кубкі рысавага воцату
Пакласці мяту ў вялікі шкляны слоік і падушыць яе. Дадаць маліну і расцерці ўсё разам драўлянай лыжкай.
Дадаць воцат, і даць настаяцца ад 4 дзён да 2 тыдняў. Працадзіць праз частае сіта, выдаляючы цвёрдыя часціцы, разліць у бутэлькі, пакласці галінкі мяты,шчыльна зачыніць. Захоўваць у прахалодным месцы.
|