Вымыйце добранька 4 галінкі мяты і трохі тонкай зялёнай цыбулі,
укладзіце ў бутэльку з аліўкавым алеем.
Дадайце туды па 2 раздробленыя гарошыны чорнага
і зялёнага перцу.
Пакіньце ўсё на 30 дзён у герметычна зачыненай бутэльцы (перыядычна падтрасаючы),
пасля чаго прафільтруйце алей праз льняную тканіну,
наліце ў іншую бутлю і зачыніце коркам.
Выкарыстоўваюць для запраўкі салат са свежай гародніны.
|