-1 кг сліў - традыцыйна трэба браць алычу, але можна рабіць з чырвонымі слівамі.
-палова 1 ст. лыжкі цукру
-соль - па густу
-кінза - пучок
-часнык - 5-6 зубчыкаў
Слівы памыць, парэзаць на кавалачкі (калі вялікія слівы)
і праварыць (ваду не дадаваць).
Калі слівы разварыліся, працерці праз сіта (каб вызваліцца ад скуры
і костачак).
Пратушыць працэджаныя слівы да лёгкага загусцення,
дадаць цукар, соль, дробна парэзаную кінзу (можна пятрушку).
Калі соус згус, дабавіць дробна нарэзаны (ці тоўчаны ) часнык,
праварыць 2-3 хвіліны і астудзіць.
|