-цукар – 1 шклянка
-ці мёд – 1 шклянка
-хлеб жытні – 1 кавалачак
-разынкі- 2-3 шт.
-дрожджы -15-20 г
На падрыхтоўку прыкладна 1 літра хатняга воцату патрабуецца 1 шклянка цукровага пяску ці мёда, невялікі кавалак кіслага ржанога хлеба, 15-20 грамаў свежых дрожджаў і некалькі разыначак.
Раствор цукру (ці мёда) кіпяцяць на працягу 10-15 хвілін, затым у летнюю (пасля астывання) вадкасць кладуць хлеб, распускаюць дрожджы і ставяць у эмаляваным (не вузкагорлым) посуду, накрытым чыстай тканінай, у цёплае месца на 2-3 сутак.
Закіслую вадкасць пераліваюць пароўну ў 2 бутэлькі (лепш па 0,75 літра), кладуць па 2-3 разыначкі і пакідаюць стаяць пры пакаёвай тэмпературы, затыкнуўшы горлачка бутэлек ватай.
Праз тыдзень воцат гатовы да ўжывання. Такі воцат можна ўжываць у якасці заправы да ежы і пры вырабе марынадаў.
|