(першы варыянт)
Ягады мыюць, абсушваюць і размінаюць. Склаўшы ў гліняны посуд, заліваюць воцатам так, каб усе ягады былі пакрыты.
Прычыніўшы няшчыльна вечкам, вытрымліваюць тры дні ў цёплым месцы. Затым воцат зліваюць, адціскаюць сок з ягад.
У посуд зноў змяшчаюць такую ж колькасць ягад і заліваюць іх зноў атрыманым воцатам.
Вытрымаўшы два дні, яго зліваюць, адціскаюць сок з ягад і на кожны літр атрыманай вадкасці дадаюць па 1/4 літра вады і 800 г цукру, затым кіпяцяць, здымаюць пену, астуджаюць, фільтруюць і разліваюць у бутэлькі.
Фруктовы воцат, атрыманы такім шляхам, разведзены халоднай вадой, ~ не што іншае, як летні напой, які добра спаталяе смагу.
|