(другі варыянт)
Парэчкавы воцат можна атрымаць іншым спосабам. Спачатку нарыхтоўваюць парэчкавы сок.
Напоўніўшы ім шкляны слоік, апускаюць кавалачак чорнага хлеба, змочанага моцным воцатам.
Слоік накрываюць марляй і ставяць у даволі жаркае (35-40°С) месца. Праз тры-чатыры тыдні воцат, які ўтварыўся зліваюць у стэрыльныя бутэлькі, слоічкі і зашпунтоўваюць.
|